та́мбур¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыбудова каля ўваходных дзвярэй, якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра.
2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.
3. Цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).
|| прым. та́мбурны, -ая, -ае.
та́мбур², -у, м.
Род вышывання або вязання вочка ў вочка.
|| прым. та́мбурны, -ая, -ае.
Тамбурнае шво.
тамбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і танбур.
тамбурмажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Дырыжор, які задае рытм ваеннаму аркестру на маршы.
2. Жазло, якім дырыжор задае рытм духавому аркестру на маршы.
|| прым. тамбурмажо́рскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
тамбуры́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна, пашыраны на поўдні Еўропы.
2. Барабан з падоўжаным корпусам.
тамі́цца, тамлю́ся, то́мішся, то́міцца; незак.
1. Зморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы.
2. Мучыцца, пакутаваць ад чаго-н.
Т. ў палоне.
Т. ў чаканні.
3. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей (спец.).
|| зак. стамі́цца, стамлю́ся, сто́мішся, сто́міцца (да 1 знач.) і утамі́цца, утамлю́ся, уто́мішся, уто́міцца (да 1 знач.).
|| наз. тамле́нне, -я, н.
тамі́ць, тамлю́, то́міш, то́міць; то́млены; незак.
1. каго-што. Мучыць, знясільваць (цяжкай працай, хадой і пад.).
2. каго-што. Прычыняць фізічныя або маральныя пакуты.
3. што. Вытрымліваць пры пэўных умовах для атрымання неабходных якасцей (спец.).
Т. цэлюлозу.
|| наз. тамле́нне, -я, н.
тамлі́вы, -ая, -ае.
Такі, які стамляе, знясільвае, зморвае.
Тамлівая дарога.
|| наз. тамлі́васць, -і, ж.
тамо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і мытнік.
тамо́жня, -і, мн. -і, -жань і -жняў, ж.
Тое, што і мытня.
|| прым. тамо́жны, -ая, -ае.
Таможная пошліна.