та́нга,
Парны танец з энергічным выразным рытмам, які складаецца з шэрага адвольных па, а таксама музыка да гэтага танца.
та́нга,
Парны танец з энергічным выразным рытмам, які складаецца з шэрага адвольных па, а таксама музыка да гэтага танца.
та́нгенс, -а,
Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам сінуса дадзенага вугла да косінуса дадзенага вугла.
тангенсо́іда, -ы,
Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.
тандэ́м, -а,
Машына, механізм, у якім аднародныя прыстасаванні размешчаны паслядоўна на адной восі, адной лініі.
тандэ́т, -у,
Танная, недабраякасна зробленая рэч.
||
тане́ма, -ы,
Націск як сэнсаадрознівальная адзінка.
та́нец, -нца,
1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.
2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.
3. толькі
Ні да танца, ні да ружанца (
||
танзілі́т, -у,
Запаленне міндалін.
танзу́ра, -ы,
Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.
танізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны;
Падняць (падымаць) тонус у каго-, чаго
||