Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

таксіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Служачы, які займаецца таксіроўкай грузаў.

|| ж. таксіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

таксі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кіроўца таксі.

|| ж. таксі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. таксі́сцкі, -ая, -ае.

таксі́чны, -ая, -ае.

1. гл. таксін.

2. Які ўтрымлівае таксіны.

|| наз. таксі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Т. адпрацаваных газаў.

таксо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічны лічыльнік у таксі для ўліку яго работы і паказання кошту аплаты за праезд.

такт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Метрычная музычная адзінка: кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.

Прайграць восем тактаў.

2. Рытм якога-н. руху, дзеяння.

Адбіць т.

3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спец.).

Т. поршня паравой машыны.

|| прым. та́ктавы, -ая, -ае.

такт², -у, М -кце, м.

Пачуццё меры ў паводзінах, далікатнасць.

Адсутнасць такту ў паводзінах.

такто́ўны, -ая, -ае.

Які мае такт², ажыццёўлены з тактам².

Т. чалавек.

Т. ўчынак.

|| наз. такто́ўнасць, -і, ж.

та́ктык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па тактыцы, знаток тактыкі.

та́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою; спосабы і прыёмы вядзення бою.

Партызаны прытрымліваліся ў баі асобай тактыкі.

2. перан. Сукупнасць сродкаў і прыёмаў для дасягнення мэты.

Тут яна змяніла тактыку сваіх паводзін.

|| прым. такты́чны, -ая, -ае.

так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).