Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

такаві́шча, -а, мн. -ы, -ві́шч і -аў, н.

Месца, дзе такуюць птушкі.

така́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца такарнай справай.

|| наз. така́рнічанне, -я, н.

така́рны, -ая, -ае.

Звязаны з механічнай апрацоўкай металу, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абточвання.

Т. станок.

така́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Такарная майстэрня.

та́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Падтакваць каму-н., часта ўжываць слова «так».

|| наз. та́канне, -я, н.

такела́ж, -у, м. (спец.).

1. Сукупнасць усіх снасцей судна.

2. Сукупнасць прыстасаванняў (тросаў, ланцугоў і пад.) для пад’ёму і перамяшчэння грузаў.

Т. пад’ёмнага крана.

|| прым. такела́жны, -ая, -ае.

Такелажнае абсталяванне.

Такелажныя работы.

такела́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Такелажны рабочы; спецыяліст па такелажных работах.

такі́¹, -а́я, -о́е, займ.

1. указ. Менавіта гэты, падобны да гэтага або да таго, пра які гаварылася раней ці гаворыцца далей.

Такая цёплая зіма ў нас упершыню.

Т. падручнік нам і патрэбны.

2. азнач. Ужыв. для ўзмацнення ступені якасці, уласцівасці.

Ён т. прыгожы.

Т. звонкі голас.

3. у знач. наз. тако́е, -о́га, н. Нешта, што звяртае на сябе ўвагу: смешнае, незвычайнае, страшнае і пад.

Што я такое сказаў?

такі́², часц. (разм.).

Усё ж, аднак.

Ён т. прыйшоў.

такі́-сякі́, така́я-сяка́я, тако́е-сяко́е, займ. азнач. (разм.).

Ужыв. як жартоўнае ацэначнае слова ў знач.: нягодны, нікчэмны, нядобры.

Ах, ты, т.!