Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

таве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж.

Невялікі шынок, карчма ў Італіі і некаторых іншых краінах.

таво́т, -у, Мо́це, м.

Густая змазка для машын і механізмаў.

|| прым. таво́тны, -ая, -ае.

тагасве́тны, -ая, -ае.

У рэлігійных уяўленнях: незямны, замагільны, пасмяротны.

тагача́сны, -ая, -ае.

1. Які існаваў у мінулым, у тыя часы, пра якія ідзе гаворка.

2. Які адносіцца да аднаго часу, да адной эпохі з кім-, чым-н.

|| наз. тагача́снасць, -і, ж.

таджы́кі, -аў, адз. таджы́к, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Таджыкістан.

|| ж. таджы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. таджы́кскі, -ая, -ае.

тады́, прысл.

1. У той час, у мінулым, не цяпер.

Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.

2. Пры пэўных умовах, абставінах.

Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.

3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры дадан. часу са злучнікам «калі».

Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.

4. у знач. злуч. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах са знач.: у той час як, нягледзячы на тое што.

Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.

тады́шні, -яя, -яе (разм.).

Які быў задоўга да цяперашняга часу, тагачасны (у 1 знач.).

Тадышнія падзеі.

тады́-сяды́, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз.

тае́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які жыве ў тайзе і займаецца таежным промыслам.

|| ж. тае́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

тае́жны гл. тайга.