Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

табу́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Пастух пры табуне.

|| ж. табу́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

табурэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Разнавіднасць мэблі без спінкі для сядзення.

|| памянш. табурэ́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. табурэ́тны, -ая, -ае.

тава́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

Тавары шырокага ўжытку.

|| прым. тава́рны, -ая, -ае.

Таварнае абазначэнне.

Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару). Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

тавара... і тавара-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тавар, таварны, напр.: таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец, таварапасажырскі, тавара-транспартны.

тавараабарачэ́нне, -я, н.

Тое, што і тавараабарот.

тавараабаро́т, -у, Мо́це, м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы.

Рост тавараабароту.

тавараабме́н, -у, м.

Абмен таварамі.

Шырокі т.

|| прым. тавараабме́нны, -ая, -ае.

тавараве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таваразнавец.

таваравытво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

таваразна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.