та́бель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.
2. Ведамасць паспяховасці вучняў.
3. Спецыяльная ведамасць для ўліку рабочага часу ва ўстановах, арганізацыях і пад.
○
Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па рангах, класах.
|| прым. та́бельны, -ая, -ае.
та́бельшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелі (у 3 знач.).
|| ж. та́бельшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
табле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Маленькі дыск з прасаванага лекавага парашку.
|| прым. табле́тачны, -ая, -ае.
таблі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.
Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.
Запоўніць табліцу.
Т. множання.
|| памянш. таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. таблі́чны, -ая, -ае.
таблі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. табліца.
2. Пласцінка, дошчачка з надпісам, які ўказвае, абазначае што-н.
табло́, нескл., н.
Спецыяльны шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі для інфармацыі аб чым-н.
Светлавое т.
табльдо́т, -а, М -до́це, м.
Назва агульнага абедзеннага стала (у 3 знач.) у гасцініцах, пансіёнах, на курортах у некаторых краінах.
табу́, нескл., н.
1. У першабытных народаў: рэлігійная забарона на якое-н. слова, дзеянне, прадмет.
2. перан. Наогул пра што-н. забароненае.
Т. на алкаголь.
табу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Статак коней, а таксама аленяў і некаторых іншых капытных жывёл.
|| прым. табу́нны, -ая, -ае і табуно́вы, -ая, -ае.
табуні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; незак.
Збірацца, збівацца ў табун.
Коні табуняцца.
|| зак. стабуні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца.