Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суця́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Чалавек, які займаецца суцяжніцтвам, цяганінай па судах.

|| ж. суця́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. суця́жніцкі, -ая, -ае.

суця́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).

Займацца цяжбамі, маючы да гэтага схільнасць, інтарэс; імкнуцца атрымаць выгаду любым, нават нядобрасумленным спосабам.

|| наз. суця́жніцтва, -а, н.

суцяша́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто суцяшае, суцешыў каго-н.

|| ж. суцяша́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

суцяша́льны, -ая, -ае.

Які дае палёгку, супакаенне.

С. адказ.

У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяша́льнасць, -і, ж.

суцяша́цца гл. суцешыцца.

суцяша́ць гл. суцешыць.

суцяшэ́нне, -я, н.

1. гл. суцешыць.

2. Тое (той), што (хто) суцяшае, радуе каго-н.

Ні ў чым няма мне суцяшэння.

Адно с. — гэта старэйшы сын.

суча́снасць, -і, ж.

1. гл. сучасны.

2. Сучасная эпоха, рэчаіснасць.

Адлюстраванне сучаснасці ў спектаклі.

суча́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які жыве ў адзін і той жа час з кім-, чым-н.

Мы — сучаснікі вялікіх падзей.

|| ж. суча́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

суча́сны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

С. беларускі раман.

Сучасныя Якубу Коласу паэты.

2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

Сучаснае жыццё.

Сучасныя падзеі.

3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

Сучасная тэхніка.

Сучасныя ідэі.

4. суча́снае, -ага, н. Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. суча́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).