ро́ўнасць, -і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
Гаворка раптам страціла р.
Палявая р.
2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
Р. сіл.
3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
Р. народаў і нацый.
4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
Знак роўнасці (=).
Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).
ро́ўніца, -ы, ж.
1. Пасма валакна, злёгку скручаная, якая ідзе на выраб пражы (спец.).
2. Тое, што і раўня (разм.).
Ёй няма роўніцы ў танцах.
|| прым. ро́ўнічны, -ая, -ае (да 1 знач.).
ро́ўны, -ая, -ае.
1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.
Роўная мясцовасць.
Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.
2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).
Роўныя сілы.
На роўных пачатках.
Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).
3. Раўнамерны, спакойны.
Р. пульс.
Роўна (прысл.) дыхаць.
Р. голас.
4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.
Роўнае жыццё.
Р. характар.
5. Цалкам аднолькавы па велічыні.
Роўныя долі.
6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).
Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.
○
Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.
ро́ўнядзь, -і, ж.
Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.
Снежная р. палёў.
Люстраная р. азёр.
ро́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.
Пра свінню: утвараць характэрныя адрывістыя гукі.
|| аднакр. ро́хкнуць, -не і ро́хнуць, -не.
|| наз. ро́хканне, -я, н.
ро́шчына, -ы, ж.
1. Негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць.
2. Цэментны, будаўнічы раствор.
|| прым. ро́шчынны, -ая, -ае.
ртуць, -і, ж.
Хімічны элемент, вадкі метал серабрыста-белага колеру.
Жывы як р. (вельмі рухавы).
|| прым. рту́тны, -ая, -ае.
Ртутная руда.
Р. тэрмометр.
руб, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вузкі край або вузкі бок якога-н. прадмета.
Кладка цэглы рубам.
◊
Паставіць пытанне рубам — заявіць пра што-н. з усёй рашучасцю.
|| прым. ру́бавы, -ая, -ае (спец.).
руба́ка, -і, ДМ -ку, мн. -і, руба́к, м. (разм.).
Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай).
Хвацкі р.
руба́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.
Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання.
|| прым. руба́начны, -ая, -ае.
Рубаначнае лязо.