Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

руба́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (спец.).

Верхні, покрыўны слой, абалонка.

Р. катла.

Р. плода.

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

рубе́ль¹, -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.

Асноўная грашовая адзінка ў Расіі і Беларусі, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці.

Заплаціць за рэч пяцьдзясят рублёў.

|| памянш. рубялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (разм.).

|| прым. рублёвы, -ая, -ае.

Рублёвая зона.

рубе́ль², -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.

Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы і пад.

руберо́йд, -у, М -дзе, м. (спец.).

Прамочаны спецыяльным саставам кардон для пакрыцця даху або для ізаляцыі.

|| прым. руберо́йдавы, -ая, -ае і руберо́йдны, -ая, -ае.

рубе́ц¹, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.

|| памянш. ру́бчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым-.

рубцо́вы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; спец.).

рубе́ц², -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

1. Частка страўніка жвачных жывёл, куды паступае праглынутая ежа.

2. Ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка.

рубі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для ўключэння, выключэння і пераключэння моцных электрычных токаў.

рубі́н, -у, м.

Каштоўны камень чырвонага колеру.

|| прым. рубі́навы, -ая, -ае.

Р. колер (чырвоны). Р. пярсцёнак (з рубінам).

рубі́ць¹, рублю́, ру́біш, ру́біць; ру́блены; незак., што.

Падшываць край чаго-н., рабіць рубец¹ (у 3 знач.).

Р. хустку.