Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́стань¹, -і, ж.

1. гл. расстацца.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх.

Р. у некалькі месяцаў.

ро́стань², -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.

Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

ро́стбіф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ялавічына з філейнай часткі, засмажаная вялікім кавалкам.

ро́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Архітэктурнае ўпрыгожанне ў выглядзе насавой часткі старажытнага судна.

|| прым. растра́льны, -ая, -ае.

Растральная калона (з рострамі).

ро́стры, -аў (спец.).

Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.

ро́стул, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля і пад.

Шырокі р.

2. Адтуліна, якая ўтвараецца, калі адчыніць двухстворкавае акно, дзверы, вароты; росчын.

ро́счын, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і ростул.

ро́счырк, -у, мн. -і, -аў, м.

Дадатковая рыса да апошняй літары ў чыім-н. подпісе ў выглядзе размашыстай завітушкі.

Распісацца з росчыркам.

|| прым. ро́счыркавы, -ая, -ае.

рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

Паласкаць р.

Горка ў роце.

Дыхаць ротам.

Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).

Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).

2. Абрысы і разрэз губ.

Вялікі р.

Прыгожы р.

3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.

4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

Карміць шэсць ратоў.

Лішні р. у сям’і.

|| памянш. ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) і рато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.

|| павел. раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Ротавая поласць.

ро́та, -ы, ДМ ро́це, мн. -ы, рот, ж.

Падраздзяленне ў пяхоце і некаторых іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.

Камандзір роты.

Санітарная р.

Цэлая р. каго-н. (перан.: надта многа).

|| прым. ро́тны, -ая, -ае.

Р. камандзір.

Загад ротнага (наз.).