ро́слы, -ая, -ае.
Высокага росту.
Р. хлопец.
|| наз. ро́сласць, -і, ж.
ро́сны¹, -ая, -ае.
У выразе: росны ладан — від расліннай араматычнай смалы.
ро́спач, -ы, ж.
Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу.
Быць у роспачы.
Гаварыць з роспаччу.
ро́спачны, -ая, -ае.
У якім адчуваецца роспач; поўны роспачы.
Р. крык.
Р. позірк.
ро́спіс, -у, м.
1. гл. распісаць.
2. мн. -ы, -аў. Мастацкае ўпрыгожанне каляровымі фарбамі сцен, столі, прадметаў побыту і пад.
Фрэскавыя роспісы.
3. мн. -ы, -аў. Тое, што і подпіс.
Уласнаручны р.
ро́ссып, -у, м.
1. Пра тое, што рассыпана ў вялікай колькасці (разм.).
Лес сплаўляюць россыпам (у рассыпаным, разрозненым стане).
2. звычайна мн. -ы, -аў. Радовішча карысных выкапняў, адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў.
Алмазныя россыпы.
Плацінавыя россыпы (таксама перан.: пра вялікую колькасць, мноства чаго-н. каштоўнага, добрага).
|| прым. ро́ссыпны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Россыпныя радовішчы ізумрудаў.
рост, -у, М -сце, м.
1. Павелічэнне арганізма або асобных органаў у працэсе развіцця.
Час росту раслін.
Трава пайшла ў р. (расце).
2. Павелічэнне ў колькасці, у памерах; развіццё.
Р. насельніцтва.
Р. прамысловасці.
3. Узмацненне, павышэнне.
Р. палітычнай актыўнасці.
4. Удасканаленне ў працэсе развіцця.
Творчы р.
Р. майстэрства.
5. Вышыня чалавека або жывёлы.
Сярэдні р.
Касцюм не па росце (вялікі ці малы).
◊
Ва ўвесь рост, на ўвесь рост —
1) выпраміўшыся;
2) перан. патрабуючы неадкладнага вырашэння (кніжн.).
Новыя праблемы паўсталі ва (на) увесь рост;
3) перан. поўнасцю, як мае быць.
Уласнік абудзіўся ў ім ва (на) увесь рост.
|| памянш. расто́к, -тка́, м. (да 5 знач.).
|| прым. ро́ставы, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.).
Р. час.
Роставыя рэчывы (якія ўплываюць на рост раслін). Р. гармон.