Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́знасць, -і, ж.

1. гл. розны.

2. Вынік адымання.

|| прым. ро́знасны, -ая, -ае (да 2 знач.).

рознатыпо́вы, -ая, -ае.

Розны, не аднаго тыпу.

Рознатыповыя сказы.

|| наз. рознатыпо́васць, -і, ж.

рознахара́ктарны, -ая, -ае (кніжн.).

Разнародны, розны па тыпе, характары.

Рознахарактарныя з’явы.

|| наз. рознахара́ктарнасць, -і, ж.

розначасо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца ў розныя часы.

Розначасовыя падзеі.

|| наз. розначасо́васць, -і, ж.

розначыта́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Адна з рэдакцый (у 2 знач.) асноўнага тэксту ў якім-н. месцы твора.

Разбор розначытанняў.

ро́зніца¹, -ы, ж.

1. Непадабенства, адрозненне ў чым-н.

Р. ва ўзросце.

2. Велічыня, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма іншымі.

Р. паміж старым і новым акладамі.

Якая розніца? (разм.) — ці не ўсё роўна?

Няма розніцы або без розніцы (разм.) — усё роўна.

ро́зніца², -ы, ж. (спец.).

Тавар, які прадаецца паштучна або невялікімі партыямі.

У розніцу — невялікімі колькасцямі, паштучна.

Прадаваць у розніцу.

ро́зніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак., ад каго-чаго чым (разм.).

Мець розніцу у чым-н., адрознівацца.

ро́знічны, -ая, -ае.

Звязаны з гандлем у розніцу, не аптовы.

Р. тавараабарот.

Рознічныя цэны.

ро́зны, -ая, -ае.

1. мн. Неаднолькавы, непадобны чым-н.

Розныя погляды.

Яны розныя людзі.

2. мн. Не адзін і той жа, іншы.

Дабіраліся рознымі шляхамі.

3. Разнастайны.

Розныя віды зброі.

Розныя дробязі.

Сабраліся самыя розныя людзі.

|| наз. ро́знасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Р. поглядаў.