Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раз’яда́нне гл. раз’есці.

раз’яда́цца гл. раз’есціся.

раз’яда́ць гл. раз’есці.

раз’ядна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для раз’яднання і пераключэння ўчасткаў высакавольтнай лініі.

раз’ядна́насць, -і, ж.

Стан раз’яднанага; адсутнасць еднасці, агульнасці.

раз’ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца адзін ад аднаго (пра злучаныя часткі чаго-н.; разм.).

Правады раз’ядналіся.

2. перан. Страціць сувязь, стаць далёкімі, чужымі адзін аднаму.

раз’язджа́цца гл. раз’ехацца.

раз’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Многа і часта ездзіць з месца на месца.

Р. па краіне.

|| прым. раз’язны́, -а́я, -о́е.

Р. агент.

Р. карэспандэнт.

раз’язны́ гл. раз’езд, раз’язджаць.

раз’яры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; раз’я́раны; зак., каго.

Прывесці ў ярасць.

Р. звера.