Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ракападо́бныя, -ых.

Клас членістаногіх з падзеленым на сегменты і пакрытым панцырам целам і вялікай колькасцю членістых канечнасцей.

раката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць раскацістыя гукі.

Ракоча і пеніцца мора.

Трактар ракоча.

2. Гаварыць, спяваць нізкім раскацістым голасам.

За дзвярыма ракатаў начальніцкі бас.

|| наз. раката́нне, -я, н.

раке́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.

ракета...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да ракеты (у 1 знач.), напр.: ракетабудаванне, ракетабудаўнік, ракетадром, ракетаносец, ракетаносны, ракетападобны.

ракетабудава́нне, -я, н.

Вытворчасць ракет (у 1 знач.).

ракетадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску ракет (у 1 знач.).

|| прым. ракетадро́мны, -ая, -ае.

ракетано́сец, -но́сца, мн.о́сцы, -но́сцаў, м.

Самалёт, карабель ці падводная лодка, аснашчаныя ракетамі (у 1 і 2 знач.).

ракетано́сны, -ая, -ае.

Узброены баявымі ракетамі.

Р. карабель.

раке́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе зацягнутага сеткай авальнага абруча з дзяржаннем або лапаткі з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Тэнісная р.

Першая р. (перан.: лепшы ігрок).

|| прым. раке́тачны, -ая, -ае.

раке́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Ваеннаслужачы ракетных войск.

2. Чалавек, які падае сігналы ракетамі (у 3 знач.).

|| ж. раке́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.