Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

раз’ясне́ць, -е́е; безас., зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца.

раз’ясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць ясным, сонечным, праясніцца.

Неба раз’яснілася.

|| незак. раз’ясня́цца, -я́ецца і раз’я́снівацца, -аецца.

раз’я́траны, -ая, -ае.

1. Раззлаваны, раз’юшаны.

Р. бык.

2. Моцна развярэджаны, растрывожаны.

Балелі раз’ятраныя раны.

|| наз. раз’я́транасць, -і, ж.

раз’я́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Выклікаць у кім-н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць.

2. што. Прычыніць боль, дакрануўшыся да балючага месца; растрывожыць, развярэдзіць.

Р. рану.

|| незак. раз’я́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раз’я́трыванне, -я, н.

раі́сты, -ая, -ае.

Які дае многа раёў, які часта раіцца.

Раістая сям’я пчол.

|| наз. раі́стасць, -і, ж.

ра́іцца, ра́юся, ра́ішся, ра́іцца; ра́йся; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго-н.

Р. з мудрымі людзьмі.

|| зак. пара́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; -а́йся.

раі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., раі́цца; незак.

1. Утвараць новы рой.

2. Лятаць, збірацца роем.

3. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.).

Думкі раяцца ў галаве.

|| наз. рае́нне, -я, н.

ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; рай; незак.

1. каго-што і з інф. Даваць якую-н. параду, рэкамендацыі, як зрабіць што-н., як паступіць.

Р. больш хадзіць.

2. з інф. (з адмоўем). Перасцерагаць ад чаго-н., не рэкамендаваць рабіць што-н.

На вайне не раяць весці дзённік.

|| зак. пара́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й (да 1 знач.) і прыра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й; -а́ены.

раі́ць, раю́, раі́ш, раі́ць; раі́м, раіце́, рая́ць; незак., каго-што.

Збіраць у рой.

Р. пчол.

рай, ра́ю, м.

1. Паводле рэлігійнага вучэння: месца, дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля іх смерці.

Рад бы ў р., ды грахі не пускаюць (прымаўка).

2. перан. Наогул пра добрыя жыццёвыя ўмовы; прыгожую мясцовасць.

Тут проста р., а не жыццё.

|| прым. ра́йскі, -ая, -ае.