Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разуме́нне, -я, н.

1. гл. разумець.

2. Здольнасць спасцігаць розумам змест. сэнс, значэнне чаго-н.

Р. законаў прыроды.

3. Пэўнае вытлумачэнне чаго-н.

Правільнае р. значэння слова.

разуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. каго-што. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго-н.; асэнсоўваць.

Р. усё сказанае.

Р. мастацтва.

Р. музыку.

2. што і з дадан. Ведаць, здагадвацца аб чым-н., усведамляць што-н.

Р. сваю памылку.

Р., што назад дарогі няма.

3. каго-што. Падразумяваць, мець на ўвазе.

4. у знач. пабочн. сл. разуме́еш (разуме́еце) Ужыв. з мэтай падкрэсліць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Я, разумееш, не згодна з такой думкай.

|| наз. разуме́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

разумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным. разумнейшым.

Дзеці разумнеюць з гадамі.

|| зак. паразумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

разу́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Разумны, разважлівы чалавек.

|| ж. разу́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

разу́мнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паступаць па-свойму, лічачы сябе разумнейшым за іншых.

Не разумнічай, рабі так, як табе кажуць.

разу́мны, -ая, -ае.

1. Такі, якому дадзены розум; надзелены розумам.

Разумная істота.

2. Кемлівы, разважлівы, надзелены жыццёвай мудрасцю.

Р. чалавек.

3. Які сведчыць аб розуме, разважлівасці.

Разумная думка.

Разумнае слова.

4. Які адпавядае абставінам; мэтазгодны.

Разумная арганізацыя працы.

|| наз. разу́мнасць, -і, ж.

разумо́вы, -ая, -ае.

1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю.

Разумовая праца.

Разумовыя здольнасці.

2. Абстрактны, які існуе або ўяўляецца толькі ў думках.

|| наз. разумо́васць, -і, ж.

разупэ́ўніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак., у чым.

Страціць упэўненасць у чым-н.

Р. ў сваіх меркаваннях.

|| незак. разупэ́ўнівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разупэ́ўненне, -я, н.

разупэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым.

Довадамі прымусіць каго-н. адмовіцца ад сваіх перакананняў, ад упэўненасці ў чым-н.

Р. у правільнасці рашэння задачы.

|| незак. разупэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разупэ́ўненне, -я, н.

разуха́бісты, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі бойкі, развязны.

Р. хлопец.

2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам.

Р. рогат.

|| наз. разуха́бістасць, -і, ж.