Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.

Тое, што і радзець.

Радчэў туман.

|| зак. парадчэ́ць, -э́е.

ра́ды, -ая, -ае; рад, -а.

1. Які перажывае пачуццё радасці, задавальнення.

Радая маці гаварыла безупынку.

2. у знач. вык. (звычайна кар. ф.), каму-чаму, з дадан. і без дап. Пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажывае хто-н.

Мы надта рады такому госцю.

Я рад, што ты ўдала з’ездзіў.

3. у знач. вык., з інф. Пра жаданне, гатоўнасць зрабіць што-н.

Я рад бы вам дапамагчы, ды не маю цяпер вольнага часу.

І не рад (рады); (і) сам не рад (рады) (разм.) — пра чый-н. жаль, шкадаванне з прычыны таго, што адбылося пры яго ўдзеле.

Рад (ці) не рад (разм.) — паняволі, хочаш не хочаш.

радые... (а таксама радыя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да радыю, радыяцыі, напр.: радыелячэнне, радыеізатопы, радыетэрапія.

радыеакты́ўнасць, -і, ж.

Распад атамных ядзер некаторых хімічных элементаў, які суправаджаецца актыўным выпраменьваннем.

Р. урану.

|| прым. радыеакты́ўны, -ая, -ае.

Р. распад.

ра́дыевы гл. радый.

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.

Звязацца па р.

2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.

Правесці р.

3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).

Слухаць р.

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае дачыненне да радыё, напр.: радыёапарат, радыёсувязь, радыётэхніка.

радыёама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца радыё і яго тэхнікай як аматар (у 2 знач.).

|| прым. радыёама́тарскі, -ая, -ае.

радыёву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Устаноўка па абслугоўванні насельніцтва радыёперадачамі.

радыёвяшча́нне, -я, н.

Перадача паведамленняў, музыкі і пад. па радыё.

Р. для моладзі.

|| прым. радыёвяшча́льны, -ая, -ае.