Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радыёгра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

радыёкро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Скарачэнне: радыётрансляцыйная кропка.

Устанавіць радыёкропку.

радыёла, -ы, мн. -ы, -дыёл, ж.

Апарат, які злучае ў сабе радыёпрыёмнік і прайгравальнік.

радыёлака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс радыёапаратуры для радыёлакацыі.

|| прым. радыёлака́тарны, -ая, -ае.

радыёлака́цыя, -і, ж.

Выяўленне і вызначэнне месцазнаходжання і аддаленасці аб’ектаў пры дапамозе радыёхваль.

|| прым. радыёлакацы́йны, -ая, -ае.

радыёперада́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе радыёхваль.

радыёперада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

Перадача (у 2 знач.) па радыё.

Слухаць радыёперадачы.

Музычная р.

радыёперахва́т, -у, Ма́це, м. (спец.).

Спосаб радыёразведкі — прыём і запіс радыёсігналаў праціўніка.

радыёпрыёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для прыёму гукаў, сігналаў па радыё.

радыёспо́рт, -у, М -рце, м.

Тэхнічны від спорту, які ўключае розныя спаборніцтвы з выкарыстаннем радыёапаратуры ў спалучэнні з агульнафізічнымі практыкаваннямі.

|| прым. радыёспарты́ўны, -ая, -ае.