Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радно́, -а́, н.

Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.

Ткаць р.

Накрыцца радном.

|| прым. радня́ны, -ая, -ае.

Радняныя нагавіцы.

радня́, -і́; ж.

1. зб. Сваякі.

Блізкая р.

Сабралася ў госці ўся р.

2. Тое, што і сваяк (разм.).

Яна мне р.

радо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Прыродныя залежы карысных выкапняў; паклады.

Р. золата.

радо́к, -дка́, мн. -дкі́; -дко́ў, м.

1. гл. рад¹.

2. Частка тэксту або асобныя словы, літары, іншыя знакі, надрукаваныя ці напісаныя ў адну лінію.

Р. верша.

Радок у радок — даслоўна, літаральна (спісаць, сказаць і пад.).

Чытаць паміж радкоў — здагадваючыся пра скрыты сэнс напісанага.

радо́н, -у, м.

Радыеактыўны хімічны элемент, газ, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. радо́навы, -ая, -ае.

Радонавыя ванны.

радо́ўка¹, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж.

Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

Шэрая р.

радо́ўка², -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -до́вак, ж. (разм.).

Чыя-н. чарга рабіць што-н.

Настала р. пасвіць кароў.

радо́ўкавыя, -ых.

Сямейства шапкавых грыбоў, да якіх адносяцца радоўка шэрая, радоўка фіялетавая, сівуха, падзялёнка і інш.

ра́дужны, -ая, -ае.

У выразе: радужная абалонка (спец.) — пярэдняя частка сасудзістай абалонкі вочнага яблыка, якая размешчана наперадзе хрусталіка і вызначае сабой колер вачэй.

ра́дца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто раіць, дае параду (у 1 знач.), дарадца, дарадчык.

2. Выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат) у Беларусі ў 14—18 стст. (гіст.).