Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́янка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Абразлівыя, грубыя словы, выразы, дакоры.

Зняважлівая л.

2. Сварка.

Пражыць век без лаянкі.

|| прым. ла́янкавы, -ая, -ае.

Лаянкавыя словы.

ла́яцца, ла́юся, ла́ешся, ла́ецца; ла́йся; незак.

1. Гаварыць лаянкавыя словы.

2. з кім і без дап. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі.

|| зак. пала́яцца, -ла́юся, -ла́ешся, -ла́ецца; -ла́йся.

|| наз. ла́янне, -я, н.

ла́яць, ла́ю, ла́еш, ла́е; лай; ла́яны; незак., каго-што.

1. Называць лаянкавымі словамі, ганьбіць.

Л. адна адну.

2. Дакараць, рабіць вымову.

Настаўнік лаяў вучня за прагул.

|| зак. вы́лаяць, -лаю, -лаеш, -лае; -лай; -лаяны і абла́яць, -ла́ю, -ла́еш, -ла́е; -ла́й; -ла́яны.

А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).

лга́нне гл. ілгаць.

лгаць гл. ілгаць.

лгун гл. ілгун.

лгу́ння гл. ілгун.

леапа́рд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прым. леапа́рдавы, -ая, -ае.

ле́бедзь, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікая вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай выгнутай шыяй.

Чорны л.

Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

Лебядзіная песня — апошняе праяўленне таленту.

|| прым. лебядзі́ны, -ая, -ае.

Л. пух.

лебедзянё і лебедзяня́, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня лебедзя.