Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

по́лаз², -а, мн. -ы, -аў, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў.

по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.

по́лаўцы, -аў, адз. по́лавец, -лаўца, м.

Група плямён цюркскага паходжання, якія качавалі на паўднёвым усходзе Еўропы ў 11 — пач.

13 ст.

|| ж. палаўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

по́лба, -ы, ж.

Асобны від пшаніцы з ломкім коласам.

|| прым. по́лбенны, -ая, -ае.

Полбенная каша.

по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

полі... (а таксама палі...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. многа, са многім, складаны па саставе, напр.: поліартрыт, поліфанія, полівітаміны.

по́ліва, -а, н.

1. гл. палоць.

2. Тое, што трэба прапалоць або што праполата.

У агародзе яшчэ многа поліва.

|| прым. по́ліўны, -ая, -ае.

по́ліс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент аб страхаванні.

Страхавы п.

|| прым. по́лісавы, -ая, -ае.

полісемі́я, -і, ж.

У мовазнаўстве: наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў; мнагазначнасць.

|| прым. полісемі́чны, -ая, -ае.

політэі́зм, -у, м. (спец.).

Рэлігія, якая прызнае існаванне многіх багоў; мнагабожжа; проціл. монатэізм.

|| прым. політэісты́чны, -ая, -ае.