Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

позна... (а таксама пазна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) позні (у 1 знач.), напр.: познаантычны, познарэнесансны; позналедніковы (перыяд);

2) позні (у 3 знач.), напр., познавыспяваючы.

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.

по́зыў, -зыву, мн. -зывы, -зываў, м.

Адчуванне якой-н. фізіялагічнай патрэбы.

П. на рвоту.

по́йла, -а, н.

Піццё для жывёлы.

П. для цялят.

по́йма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Частка рачной даліны, якая затапляецца ў час разліву.

|| прым. по́йменны, -ая, -ае.

П. луг.

по́йнтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода караткашэрсных вялікіх паляўнічых сабак.

по́катам, прысл.

1. Пра ляжачых: адзін каля аднаго, без асобага парадку.

Спаць п. на падлозе.

2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.).

Грузіць бярвенне п.

по́кацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак. (разм.).

Лопацца, распускацца.

Покаюцца пупышкі на дрэвах.

по́кер, -а, м.

Від азартнай гульні ў карты.

|| прым. по́керны, -ая, -ае.

по́клад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць, каб несліся куры.