Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перарыва́ць¹ гл. перарваць.

перарыва́ць² гл. перарыць.

перары́вісты, -ая, -ае.

1. Які перапыняецца цераз кароткія прамежкі часу; няроўны.

Перарывістае дыханне. П. голас.

2. 3 прамежкамі, не суцэльны.

Перарывістая лінія.

|| наз. перары́вістасць, -і, ж.

перарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

Рысуючы (часцей алоўкам), зрабіць копію чаго-н.; нарысаваць нанава.

П. узор.

|| незак. перарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перарысо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і перарысо́ўванне, -я, н.

перары́ў, -ры́ву, мн.ы́вы, -ры́ваў, м.

1. Разрыў чаго-н. на часткі, а таксама месца разрыву.

П. проваду.

2. Тое, што і перапынак.

Гаварыць з перарывамі.

П. у стажы.

перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перарэгістрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

Зарэгістраваць нанава.

|| звар. перарэгістрава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. перарэгістра́цыя, -і, ж.

перарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. каго-што. Разрэзаўшы, раздзяліць надвое.

П. вяроўку.

2. каго (што). Зарэзаць усіх, многіх.

П. усіх качак.

3. перан., што. Перагарадзіць (шлях, дарогу).

П. шлях праціўніку.

|| незак. перараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.) і перарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

перарэ́шваць гл. перарашыць.

пераса́джвацца гл. перасесці.