перарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. каго-што. Разрэзаўшы, раздзяліць надвое.

П. вяроўку.

2. каго (што). Зарэзаць усіх, многіх.

П. усіх качак.

3. перан., што. Перагарадзіць (шлях, дарогу).

П. шлях праціўніку.

|| незак. перараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.) і перарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)