перары́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Разрыць, парыць лычом усё, многае.

Свінні перарылі ўвесь агарод.

2. перан. У пошуках чаго-н. раскідаць, перакапаць усё.

П. усе рэчы ў каморцы.

|| незак. перарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)