Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перапаўне́нне гл. перапоўніцца, перапоўніць.

перапаўня́цца гл. перапоўніцца.

перапаўня́ць гл. перапоўніць.

перапахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Тое, што і перахаваць² (у 1 знач.).

|| наз. перапахава́нне, -я, н.

перапе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Вельмі наперчыць.

П. боршч.

|| незак. перапе́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

перапе́ў, -пе́ву, мн. -пе́вы, -пе́ваў, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў.

Птушыны п.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага.

Перапевы старых ісцін.

перапе́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Пірог з хлебнага цеста, спечаны на скаварадзе.

Частавалі ад душы кіславатай перапечкай.

перапёлачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Паляўнічы, які палюе на перапёлак.

2. Невялікі ястраб, які корміцца перапёлкамі і іншымі дробнымі птушкамі.

перапёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Маленькая палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і кароткім хвастом.

|| прым. перапялі́ны, -ая, -ае.

перапілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Пілуючы, раздзяліць на часткі.

П. бервяно.

2. Папілаваць усё, многае.

П. усе дровы.

|| незак. перапіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.