Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

Хутка перамясціцца.

За гадзіну перанёсся на самалёце з Мінска ў Санкт-Пецярбург.

П. ў думках у мінулае (перан.).

|| незак. перано́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

пераніцава́ць, гл. ніцаваць.

пераніцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і ніцаваць.

|| наз. пераніцо́ўванне, -я, н. і пераніцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

перано́с, -у, м.

1. гл. перанесці.

2. Знак у выглядзе рыскі (-) на месцы падзелу слова, частка якога пераносіцца на наступны радок.

Правілы пераносу слоў.

перано́сіцца гл. перанесціся.

перано́сіць гл. перанесці.

перано́сны, -ая, -ае.

1. Прыстасаваны для пераносу.

Пераносная радыёстанцыя.

2. Пра сэнс, значэнне слова, выразу: не літаральны, не прамы, метафарычны.

|| наз. перано́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

перано́ссе, я, мн. -і, -яў, н.

Верхняя частка носа ніжэй ілба паміж вачамі.

перано́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пераносіць, перадае, распаўсюджвае што-н.

Камар — п. малярыі.

П. чутак.

|| ж. перано́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

перанумарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

1. Панумараваць усё, многае.

П. усе старонкі рукапісу.

2. Пранумараваць нанава.

П. апошнія старонкі.

|| незак. перанумаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.