Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пераня́тлівы, -ая, -ае.

Здольны пераймаць, хутка засвойваць.

Перанятлівае дзіця.

|| наз. пераня́тлівасць, -і, ж.

пераня́ць, перайму́, пяро́ймеш, пяро́йме; пяро́ймем, пяро́ймеце, пяро́ймуць; пераня́ў, -няла́, -ло́; пераймі́; пераня́ты; зак.

1. што. Запазычыць, унаследаваць, зрабіць прывычным для сябе.

П. вопыт.

П. дурныя звычкі.

2. каго-што. Перахапіць, перагарадзіць шлях каму-, чаму-н.

П. статак.

|| незак. перайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перайма́нне, -я, н.

перапаві́ць, -паўю́, -паўе́ш, -паўе́; -паўём, -паўяце́, -паўю́ць; -паві́; -паві́ты; зак., каго-што.

Спавіць нанава, інакш.

|| незак. перапавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перапа́д, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Ступеньчатае збудаванне для рэгулявання руху вады ў вадасцёку з нахіленым дном.

2. -у. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы, ціску і пад.).

П. ціску.

перапа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).

Упасці адзін за адным — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

перапада́ць гл. перапасці.

перападлічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак., каго-што.

Зрабіць падлік нанава.

|| незак. перападлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перападлі́к, -у, м. П. тавараў; прым. перападліко́вы, -ая, -ае.

перападрыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Падрыхтоўка з мэтай удасканалення ў чым-н.

Курсы перападрыхтоўкі.

перапаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены; зак., каго (што).

1. Празмерна напаіць, апаіць.

П. цяля.

2. Напаіць спіртнымі напіткамі ўсіх, многіх.

П. гасцей.

|| незак. перапо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

перапаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Зазнаць многа пакут.

Ён шмат перапакутаваў за жыццё.

2. Перажыўшы што-н., кончыць пакутаваць.

П. страту дарагога чалавека.