Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; зак., што.

1. Прапаласкаць яшчэ раз, паўторна.

П. хустачку.

2. Папаласкаць усё, многае.

П. усю бялізну.

перапалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Празмерным абпальваннем, награваннем, сапсаваць.

П. цэглу.

2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.

П. вяроўку.

3. Спаліць усё, многае.

П. усе дровы.

4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).

П. бензін.

5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).

П. руду.

|| незак. перапа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапа́льванне, -я, н. і перапа́л, -у, м. (да 1 знач.).

перапа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

1. Тое, што і перастрэлка.

Рота трапіла ў перапалку.

2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка.

Сямейная п.

перапало́сы, -ая, -ае (разм.).

У палосы, плямы рознага колеру (пра масць жывёлы).

перапало́х, -у, м.

Агульны нечаканы спалох, збянтэжанасць, паніка.

Падняўся п.

перапало́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Моцна спалохацца.

Насмерць перапалохаўся.

перапало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Моцна спалохаць.

перапампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што.

Пампуючы, перамясціць.

П. газ у балоны.

|| незак. перапампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапампо́ўванне, -я, н.

перапа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; -па́ў, -па́ла; зак.

1. Выпасці (у 3 знач.), прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.).

Перапалі дажджы.

2. асаб. і безас., каму. Дастацца на чыю-н. долю (звычайна пра нямногае).

Мне таксама крыху перапала.

|| незак. перапада́ць, -а́е.

перапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -паўзі́; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца паўзком цераз якую-н. прастору.

П. дарогу або цераз дарогу.

2. Прапаўзці з аднаго месца ў другое.

П. ва ўкрыцце.

|| незак. перапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.