ла́ўка¹, -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж.
1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі (або дошак, збітых разам, часцей без спінкі) на слупках або на ножках у парку, на вуліцы і пад.
2. Невялікая лава (у 1 знач.) у памяшканні.
Ляжаць пад лаўкай.
3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.
На ніжняй лаўцы.
4. Школьная парта (разм.).
Сядзець на апошняй лаўцы.
|| памянш. ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.
ла́ўка², -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж. (разм.).
Невялікая гандлёвая ўстанова.
Схадзіць у лаўку.
|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.
лаўка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.
|| ж. лаўка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
лаўр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжыв. як прыправа.
2. -у. Драўніна гэтай расліны.
3. мн. Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.
◊
Пажынаць лаўры — атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў.
Спачыць на лаўрах — задаволіцца дасягнутым.
Чужыя лаўры не даюць спакою — аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху.
|| прым. лаўро́вы, -ая, -ае.
Л. пах.
Сямейства лаўровых (наз.). Л. вянок.
ла́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Назва буйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкаваны найвышэйшай царкоўнай уладзе — Сіноду.
Кіева-Пячэрская л.
лаўраві́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.
Паўднёвая вечназялёная лекавая расліна сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні.
|| прым. лаўравішнёвы, -ая, -ае.
Лаўравішнёвыя кроплі.
лаўрэа́т, -а, М -рэа́це, мн. -ы, -аў, м.
Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.
Л. конкурсу піяністаў.
|| ж. лаўрэа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. лаўрэа́цкі, -ая, -ае.
Л. медаль.
лаўса́н, -у, м.
Род сінтэтычнага валакна, а таксама тканіна з гэтага валакна.
|| прым. лаўса́навы, -ая, -ае.
лафе́т, -а, М -фе́це, мн. -ы, -аў, м.
Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы.
|| прым. лафе́тны, -ая, -ае.