папае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; папае́ў, -е́ла; папае́ш і папаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е;
Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго
папае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; папае́ў, -е́ла; папае́ш і папаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е;
Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго
папазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папазбі́рваць, -аю, -аеш, -ае;
Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго
папаздзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся;
Здзекавацца доўга, неаднаразова.
папазні́цца, 1 і 2
Спазніцца — пра ўсіх, многіх.
папа́йя, -і,
Трапічнае дрэва з жаўтавата-зялёнымі пладамі, якія нагадваюць дыню; плод такога дрэва.
папакале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е;
Калець доўга, неаднаразова.
папакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць і папако́шваць, -аю, -аеш, -ае;
Пакасіць доўга, неаднаразова.
папакра́сці, -а́ду, -а́дзеш, -а́дзе і папакрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папакра́дваць, -дваю, -дваеш, -двае;
Красці многа, неаднаразова; пакрасці многа каго-, чаго
папакруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца і папакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца;
Круціцца доўга, неаднаразова.
папаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй;
Пакутаваць некаторы час.