Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папалаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць і папало́ўліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго-, чаго-н.

П. рыбкі.

папала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць і папала́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова.

П. па гарах.

папала́м, прысл.

На дзве роўныя часткі; з дзвюх роўных частак.

Падзяліць маёмасць п.

папалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

Спаліць усё або многае.

Хаты папалілі фашысцкія карнікі.

папало́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Злёгку напалохаць, папужаць.

папалу́днаваць гл. палуднаваць.

папаляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́ і папале́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Ляжаць доўга, неаднаразова.

П. пасля аварыі.

папалята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папалётваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Лятаць доўга, неаднаразова.

папаме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; -ні; зак. (разм.).

Мерзнуць доўга, неаднаразова.

Папамерзлі ў час дзяжурства.

папамо́кнуць, -ну, -неш, -не; папамо́к, -кла; -ні; зак. (разм.).

Мокнуць доўга, неаднаразова.