Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паз’язджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Лыжнікі паз’язджалі з гары.

2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Машыны паз’язджалі ўбок.

3. Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.

Панчохі паз’язджалі з ног.

пазяме́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй.

П. падатак.

пазяха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Міжвольна сутаргава ўдыхаць і адразу выдыхаць паветра з шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме).

|| аднакр. пазяхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. пазяха́нне, -я, н.

|| прым. пазяха́льны, -ая, -ае (спец.).

Пазяхальныя рухі.

паі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Спецыяльны посуд, прыстасаванне паіць жывёлу, птушак.

Аўтаматычная п.

паі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кубачак з доўгім носікам і паўзакрытым верхам, з якога пояць ляжачых хворых.

паі́ць, паю́, по́іш, по́іць; паі́; по́ены; незак., каго (што).

1. Даваць піць.

П. дзяцей.

П. і карміць сям’ю (мець на ўтрыманні, даваць пражытак).

2. Даваць піць спіртныя напіткі, частаваць чым-н. алкагольным.

Не ўздумайце яго п.: яму трэба сёння садзіцца за руль.

|| зак. напаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены.

|| наз. пае́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. жывёлы.

пай, па́ю, мн. паі́, паёў, м.

Доля, якая ўносіцца ў агульную справу асобным яе ўладальнікам.

Уступны п.

Кааператыўны п.

|| прым. паявы́, -а́я, -о́е.

па́йка гл. паяць.

пайко́вы гл. паёк.

пайме́нны, -ая, -ае.

Які змяшчае пералік імён; які робіцца па імёнах.

П. спіс.

Пайменнае галасаванне.

Назваць усіх пайменна (прысл.).