Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пазна... (гл. позна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «позна...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: пазнаспеласць, пазнаспелы.

пазнава́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які мае адносіны да пазнання (у 2 знач.).

П. працэс.

2. Які садзейнічае пазнанню, пашырэнню ведаў.

Пазнавальнае значэнне мастацтва.

|| наз. пазнава́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

пазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца; незак.

Станавіцца вядомым, пазнаным.

Сябры пазнаюцца ў бядзе.

пазнаёміцца гл. знаёміцца.

пазнаёміць гл. знаёміць.

пазна́нне, -я, н.

1. гл. пазнаць.

2. мн. -і, -яў. Набыццё ведаў, спасціжэнне заканамернасцей аб’ектыўнага свету.

П. законаў прыроды.

Тэорыя пазнання.

пазнахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., каго-што.

Адшукаць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. неабходныя адрасы.

пазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прызнаць у кім-, чым-н. знаёмага, знаёмае.

Пакой быў такі чысты, што яго нельга было п.

2. Тое, што і апазнаць.

3. каго-што. Зразумець, набыць веды пра што-н., атрымаць сапраўднае ўяўленне пра каго-, што-н. (кніжн.).

П. тайны Сусвету.

П. народнае жыццё.

4. што. Зведаць, перажыць (кніжн.).

П. гора.

|| незак. пазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць.

|| наз. пазна́нне, -я, н. (да 3 знач.).

пазна́чыць гл. значыць¹.

пазне́йшы, -ая, -ае.

Які адбыўся, наступіў пасля чаго-н.

Пазнейшыя звесткі.