Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пазлуча́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Злучыць для палавога акта ўсіх, многіх (пра жывёлу).

пазлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Зляцецца разам — пра ўсіх, многіх.

Птушкі пазляталіся на раллю.

Пазляталіся людзі на паратунак (перан.).

пазлята́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. Зляцець адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Куры пазляталі з седала.

2. Паляцець, вылецець куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Шпакоў не відаць, некуды пазляталі.

3. Зваліцца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае (разм.).

Шапкі пазляталі з коннікаў.

пазмага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., з кім-чым, за каго-што і без дап.

Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час.

Давялося доўга п. за справядлівасць.

пазмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Змацаваць усё, многае.

П. бярвенне скобамі.

пазме́нны, -ая, -ае.

Які адбываецца зменамі.

Працаваць пазменна (прысл.).

пазмрачне́лы, -ая, -ае.

Які зрабіўся змрочным, змрачнейшым.

Пазмрачнелае неба.

П. твар.

пазмрачне́ць гл. змрачнець.

пазмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Змыць, ліквідаваць мыццём усё, многае.

П. фарбу з рук.

2. каго-што. Змыць, знесці адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

Вада пазмывала пасевы.

пазмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Змесці з якой-н. паверхні ўсё, многае.

П. пыл з мэблі.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае.

П. лісце ў кучу.