пайсці́, пайду́, по́йдзеш, по́йдзе; пайшо́ў, -шла́, -ло́; пайдзі́; зак.
Пачаць ісці (паводле ўсіх знач. дзеясл. «ісці»).
Хлопчык пайшоў (пачаў хадзіць). Пайшоў прэч! (выбірайся).
◊
Калі на тое пайшло (разм.) — калі ўжо так трэба, калі так неабходна.
Так не пойдзе (разм.) — так, пры такой умове нічога не атрымаецца, не выйдзе.
па́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Уладальнік паю.
П. кааператыўнага таварыства.
|| ж. па́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. па́йшчыцкі, -ая, -ае.
пак¹, -а, мн. -і, -о́ў, м.
Стос, вязка пэўных прадметаў.
П. газет.
пак², -у, м. (спец.).
Шматгадовы палярны лёд.
|| прым. па́кавы, -ая, -ае.
пакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
Складаць і звязваць у пак, вузел.
П. кнігі для перасылкі.
|| зак. запакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны, спакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны і упакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; наз. упако́ўка, -і, ДМ -ўцы і упако́ўванне, -я, н.
|| наз. пакава́нне, -я, н. і пако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.); прым. пакава́льны, -ая, -ае (спец.).
пакаёвы, -ая, -ае.
1. гл. пакой.
2. Хатні, звязаны са знаходжаннем у жылым памяшканні.
Пакаёвыя кветкі.
П. сабака (не дваровы). Пакаёвая тэмпература (звычайная для жылога памяшкання).
пакаёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ёвак, ж.
Служанка, якая прыбірае пакоі і выконвае некаторыя інш. работы.
Багатыя людзі наймаюць пакаёвак.
паказа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Надпіс, стрэлка, прыбор ці іншае прыстасаванне, якое паказвае што-н.
П. дарог.
Светлавы п.
П. скорасці.
2. Даведачныя кнігі або даведачны спіс у кнізе.
Бібліяграфічны п.
Чыгуначны п.
паказа́льны, -ая, -ае.
1. Які дае падставу для якіх-н. вывадаў.
П. факт.
Яго заява вельмі паказальная.
2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення.
П. суд.
3. Узорны, які служыць прыкладам для іншых.
Паказальная гаспадарка.
|| наз. паказа́льнасць, -і, ж.
паказа́нне, -я, звычайна мн. -і, -яў, н.
1. Адказ на допыце.
П. падсуднага.
2. Велічыня чаго-н., якая паказваецца вымяральным прыборам.
П. лічыльніка.