Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пагні́сці і пагні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́; пагні́ў, -ніла́, -ло́; зак.

Згнісці — пра ўсё, многае.

За многія гады салома пагніла на стрэхах.

пагну́цца гл. гнуцца.

пагну́ць гл. гнуць.

паго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Стан атмасферы ў дадзеным месцы, у дадзены час; добрае надвор’е.

Марозная п.

Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць (з нар.). Рабіць пагоду (перан.: мець рашаючае значэнне ў якой-н. справе). Чакаць з мора пагоды (перан.: знаходзіцца ў чаканні чаго-н. няпэўнага).

|| памянш. паго́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

|| прым. паго́дны, -ая, -ае (спец.).

Пагодныя ўмовы.

паго́длівы, -ая, -ае.

Добры, ясны, цёплы ў адносінах да пагоды.

Стаяў п. дзень.

паго́йдацца гл. пагайдацца.

паго́йдаць гл. пагайдаць.

паго́йдвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Гайдацца злёгку ці час ад часу.

Байдарка ціха пагойдвалася на хвалях.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

паго́йдваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

Вада пагойдвае лодку.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

паго́н¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дарога, па якой гоняць жывёлу на папас.

|| прым. паго́нны, -ая, -ае.