паглы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).
Каляіны паглыбіліся.
Супярэчнасці паглыбіліся.
2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.
П. ў цясніну.
3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.
П. ў вывучэнне літаратуры.
П. ў думкі.
|| незак. паглыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. паглыбле́нне, -я, н.
паглы́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.
1. Зрабіць больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).
П. сажалку.
П. свае веды (перан.).
2. Змясціць глыбей, урэзаць што-н.
П. разец у метал.
|| незак. паглыбля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. паглыбле́нне, -я, н.
паглы́блены, -ая, -ае.
1. Грунтоўны, сур’ёзны.
П. псіхалагічны аналіз.
2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.
П. ў свае думкі.
|| наз. паглы́бленасць, -і, ж.
паглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. каго-што. Увабраць у сябе.
Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.
Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Цалкам захапіць чым-н.
Новая ідэя паглынула вучонага.
3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.
Работа паглынула шмат часу.
Паездка паглынула многа грошай.
|| незак. паглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. паглына́нне, -я, н.
пагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Глядзець (у 1 і 2 знач.) час ад часу.
П. на гадзіннік.
Паглядай за дзецьмі.
пагля́дваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і паглядаць.
паглядзе́цца гл. глядзецца.
паглядзе́ць гл. глядзець.
пагна́цца, -ганю́ся, -го́нішся, -го́ніцца; -гані́ся; зак., за кім-чым.
Кінуцца наўздагон, каб дагнаць.
П. за злодзеем.
П. за славай (асудж.).
пагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані́; -гна́ны; зак., каго-што.
Прымусіць рухацца ў якім-н. напрамку (у 1—3, 5 і 7 знач.).
П. кароў у поле.
П. ворага са сваёй зямлі.
Сабака пагнаў зайца.
І чаго яго пагнала (безас.) у свет? (чаго ён адправіўся ў свет; разм.).