пагарджа́льны, -ая, -ае.
Тое, што і пагардлівы.
|| наз. пагарджа́льнасць, -і, ж.
пагарджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., кім-чым.
Адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, халатнасцю, не захоўваць.
П. тэхнікай бяспекі.
|| наз. пагарджа́нне, -я, н.
пага́рдлівы, -ая, -ае.
Які адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай або выражае, утрымлівае ў сабе пагарду да каго-, чаго-н.
Пагардлівыя адносіны.
Пагардлівыя словы.
|| наз. пага́рдлівасць, -і, ж.
пагарша́цца гл. пагоршыцца.
пагарша́ць гл. пагоршыць.
пагаршэ́нне гл. пагоршаць, пагоршыцца, пагоршыць.
пагарэ́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
Той, хто пагарэў (у 1 знач.).
Дапамагчы пагарэльцам.
|| прым. пагарэ́льскі, -ая, -ае.
пагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.
1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.
Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
2. перан., без дап. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).
П. на злоўжыванні службовым становішчам.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць некаторы час.
Свяча пагарэла і пагасла.
пага́слы, -ая, -ае.
Які перастаў гарэць, пагас.
Пагаслая цыгарэта.