павярхо́ўны, -ая, -ае.
Які не дае глыбокага аналізу, не закранае сутнасць чаго-н., несур’ёзны.
Павярхоўнае знаёмства са справамі.
Павярхоўна (прысл.) ведаць што-н.
|| наз. павярхо́ўнасць, -і, ж.
павячэ́раць гл. вячэраць.
пагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак.
Правесці некаторы час за гаворкай, абмяркоўваючы што-н.; перагаварыць (у 1 знач.) аб чым-н.
П. са знаёмым.
Хочацца з вамі п. аб важнай справе.
пагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак., аб кім-чым, пра каго-што і са злуч. «што».
Час ад часу ўзнаўляць размовы пра што-н., абмяркоўваючы што-н., перадаючы якія-н. чуткі.
Пагаворваюць аб яго ад’ездзе (пра яго ад’езд) або што ён ад’язджае.
па́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, па́гад, ж.
Будыйскі або індуісцкі храм, сховішча рэлігійных рэліквій.
пагадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго.
Выгадаваць усіх, многіх.
П. дзяцей.
пагадзі́нны, -ая, -ае.
Які робіцца, разлічваецца па гадзінах.
Пагадзінная аплата.
Пагадзінная праца.
пагадзі́цца, -гаджу́ся, -го́дзішся, -го́дзіцца; зак.
1. з кім-чым і без дап. Выказаць згоду з кім-, чым-н.
П. з прапановай. — Так, нам тады было надта цяжка, — пагадзіўся са мной сусед.
2. на чым і без дап. Прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.
Пагадзіліся ісці пехатой.
Пагадзіліся на тым, што туды паеду я.
3. з кім-чым. Памірыцца з кім-н. або прымірыцца з чым-н., прывыкнуць да чаго.
Паспрачаліся, а потым пагадзіліся.
Ён ніяк не мог п. з тым, што несправядліва з ім абышліся.
|| незак. пагаджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.