павыязджа́ць, адз. л. не ўжыв.; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.
Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.
Іх родзічы павыязджалі адгэтуль.
павяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.
1. што. Склаўшы разам, звязаць усё, многае.
П. адзенне ў клункі.
2. каго. Звязаць рукі і ногі ўсім, многім.
П. бандытаў.
3. што. Надзеўшы на што-н., завязаць.
П. галаву хусткай.
4. што і без дап. Вязаць што-н. некаторы час.
За дзень павязалі ўсе снапы.
|| незак. павя́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).
павя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
1. Кавалак тканіны, які носяць на рукаве і пад.
Жалобная п.
2. Бінт ці іншы матэрыял, якім закрыта, завязана параненае месца або які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы.
Налажыць павязку на рану.
Гіпсавая п.
|| прым. павя́зачны, -ая, -ае.
павялі́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Стаць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).
Павялічыўся выпуск прадукцыі.
Попыт павялічыўся.
|| незак. павялі́чвацца, -аецца.
|| наз. павелічэ́нне, -я, н.
павялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
Зрабіць большым (па аб’ёме, колькасці і пад.).
П. выпуск прадукцыі.
П. плошчу пасеваў.
|| незак. павялі́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. павелічэ́нне, -я, н.
павя́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; павя́ў, -вя́ла; зак.
Звяць — пра ўсё, многае.
Кветкі павялі.
павянча́цца гл. вянчацца.
павярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.
1. Вярчальным рухам, варочаючыся, змяніць напрамак, становішча.
П. кругом.
П. на другі бок.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Атрымаць нечаканае развіццё.
Справа павярнулася не так, як чакалі.
|| незак. паваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
павярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.
1. каго-што. Варочаючы, змяніць становішча каго-, чаго-н.
П. ключ.
П. хворага на бок.
2. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху.
П. з вуліцы ў завулак.
П. каня назад.
Дарога павярнула ў лес.
3. перан., што. Даць чаму-н. іншы напрамак, развіццё.
П. гаворку на іншы лад.
П. справу па-свойму.
|| незак. паваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. паваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.