паглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Увабраць у сябе.

Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.

Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Цалкам захапіць чым-н.

Новая ідэя паглынула вучонага.

3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.

Работа паглынула шмат часу.

Паездка паглынула многа грошай.

|| незак. паглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паглына́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)