Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пагрубе́ць гл. грубець.

пагру́зачны, -ая, -ае.

Прызначаны для пагрузкі, які мае адносіны да пагрузкі.

Пагрузачныя работы.

пагрузі́цца гл. грузіцца.

пагрузі́ць гл. грузіць.

пагру́зка гл. грузіць.

пагрузне́ць гл. грузнець.

пагру́знуць, -ну, -неш, -не; пагру́з, -зла; -ні; зак.

Завязнуць у чым-н. грузкім.

Машыны пагрузлі ў гразі.

пагру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Самаходная машына для пагрузкі і разгрузкі матэрыялаў і перамяшчэння іх на невялікую адлегласць.

Аўтаматычны п.

пагры́зціся гл. грызціся.

пагрэ́баваць гл. грэбаваць.