Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паво́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Просты колавы экіпаж без рысораў.

|| прым. паво́зачны, -ая, -ае.

паво́й, -во́ю, м.

Травяністае павойнае пустазелле сямейства бярозкавых з белавата-ружовымі кветкамі.

паво́йны, -ая, -ае.

Які пры росце чапляецца за што-н., абвіваецца вакол чаго-н.

Павойныя расліны.

паво́лі, прысл.

1. Няспешна, марудна.

Ісці п.

Рабіць п.

2. Асцярожна.

П. ступаць.

3. Паступова, не адразу.

Гул п. сціхаў.

паво́льны, -ая, -ае.

Няспешны, марудны.

Павольныя рухі.

Павольна (прысл.) пісаць.

|| наз. паво́льнасць, -і, ж.

павузе́ць гл. вузець.

паву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузейшым.

П. сукенку.

паву́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. павучы́ны, -ая, -ае і павуко́вы, -ая, -ае.

павуці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Сетка з тонкіх нітак, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком.

Плесці павуціну.

П. хлусні (перан.).

|| памянш. павуці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. павуці́нны, -ая, -ае і павуці́навы, -ая, -ае.

павуці́нне, -я, н., зб.

Павуціна.

Зняць п.

Аблытаць павуціннем хлусні (перан.).

|| прым. павуці́нневы, -ая, -ае.

П. клешч.