Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

павуча́льны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе што-н. карыснае, які служыць урокам, абагачае ведамі, вопытам.

П. ўрок гісторыі.

Павучальныя вынікі.

Павучальная гутарка.

|| наз. павуча́льнасць, -і, ж.

павуча́нне, -я, н.

Настаўленне, павучальная парада.

павуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і чаму.

Даваць павучанні каму-н., настаўляць.

П. маладых.

павучо́к гл. павук.

павучы́ны гл. павук.

павыбе́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад.

П. сцены.

2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму спецыяльнай апрацоўкай.

П. палотны.

павыбіва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.

Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.

павыбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Рэзкім ударам прымусіць выпасці ўсё, многае.

П. вокны.

2. Ударамі ачысціць ад пылу ўсё, многае.

П. дываны.

3. Зрабіць вялікую колькасць паглыбленняў.

Вада павыбівала канаўкі.

4. Пракласці яздой, хадзьбой, пратаптаць многа чаго-н.

П. сцежкі ў жыце.

павыбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Выбраць усё, многае або выбраць што-н. з усяго, многага.

П. зярняты.

П. самыя лепшыя ягады.

2. каго. Выбраць галасаваннем усіх, многіх.

П. дэлегатаў.

павыбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выбрыць усё, многае.