Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

малакро́ўны, -ая, -ае.

1. Які хварэе на малакроўе.

Малакроўнае дзіця.

2. Бледны ад малакроўя.

М. твар.

малакульту́рны, -ая, -ае.

3 нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах.

М. чалавек.

малале́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. і малале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.

малале́тні, -яя, -яе.

Якому нямнога год, дзіцячага ўзросту.

М. сын.

малале́цтва, -а, н. (разм.).

Тое, што і маленства.

малалі́кі, -ая, -ае.

Невялікі па колькасці.

|| наз. малалі́касць, -і, ж.

малалітра́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Малалітражны аўтамабіль.

малалітра́жны, -ая, -ае.

1. Які мае невялікі літраж, змяшчае мала вадкасці.

М. бак.

2. 3 цыліндрамі невялікага літражу, які расходуе мала гаручага.

М. аўтамабіль.

малалю́дны, -ая, -ае.

3 невялікай колькасцю людзей, не вельмі людны.

Малалюдная вёска.

|| наз. малалю́днасць, -і, ж.

маламе́рны, -ая, -ае.

Невялікага памеру, няпоўнай меры.

М. абутак.