Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лядзя́к, ледзяка́, мн. ледзякі́; ледзяко́ў і лядзя́ш, ледзяша́, мн. ледзяшы́, ледзяшо́ў, м.

Невялікі кавалак лёду.

Рукі халодныя, як ледзякі.

лядні́к, ледніка́, мн. леднікі́; ледніко́ў, м. (спец.).

Скопішча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прым. ледніко́вы, -ая, -ае.

Ледніковыя наносы.

лядо́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца ў ільдах.

Лядовае плаванне.

лядо́к гл. лёд.

лядо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вагон з лёдам.

Вагон-л.

лядо́ўня, -і, мн. -і, -о́вень і -яў, ж.

Склеп з лёдам для захоўвання прадуктаў.

ляжа́к, лежака́, мн. лежакі́; лежако́ў, м.

1. Месца для ляжання.

2. Ніжняе апорнае ляжачае бервяно зруба.

3. Гарызантальная частка дымахода, якая вядзе ад печы да коміна.

Л. дыміць.

ляжа́лы, -ая, -ае.

1. Нясвежы, даўні.

Л. тавар.

Ляжалая мука.

2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

Л. лён.

ляжа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання.

2. Месца, прыстасаванае для ляжання.

|| прым. ляжа́начны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ляжа́нкавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

ляжа́цца, -жы́цца; безас., незак., каму, звычайна з адмоўем (разм.).

Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць.

Нешта яму не ляжыцца.