Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ільнопрадзі́льны і (пасля галосных) льнопрадзі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для прадзення лёну.

Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнотраста́ і (пасля галосных) льнотраста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно.

Шаўкавістая л.

ільня́нішча і (пасля галосных) льня́нішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.

ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да лёну, да яго апрацоўкі.

Ільняное валакно.

І. алей.

Ільняная сарочка.

Ільняная прамысловасць.

2. перан. Які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну.

Ільняныя валасы.

льві́ны гл. леў.

льві́ца гл. ільвіца.

львяня́ і ільвянё гл. ільвяня.

льга гл. ільга.

льго́та гл. ільгота.

льдзі́на гл. ільдзіна.