Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мала́йцы, -аў, адз.а́ец, -ла́йца, м.

Група народнасцей і плямён, якія жывуць на астравах Малайскага архіпелага.

|| ж. мала́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -ла́ек.

|| прым. мала́йскі, -ая, -ае.

малайчы́на, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -чы́н (разм.).

Тое, што і маладзец (у 1 і 2 знач.).

малака...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малако, напр.: малакагонны, малаказавод, малакаправод, малакаадсос, малакаўтварэнне.

малакаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтамашына з цыстэрнай для перавозкі малака.

2. Той, хто займаецца перавозкай малака.

|| прым. малакаво́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).

малакаго́нны, -ая, -ае (спец.).

Які садзейнічае багатаму выдзяленню малака.

Бручка — м. корм.

малакалі́берны, -ая, -ае.

Тое, што і дробнакаліберны.

малакаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння аб’ёму малака.

|| прым. малакаме́рны, -ая, -ае.

малакасо́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Пра маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць.

малако́, -а́, М -лацэ́ і -лаку́, н.

1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых для выкармлівання дзяцей.

Мацярынскае малако.

2. Такая вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і іншых жывёл, як прадукт харчавання.

Казінае м.

Каша з малаком.

Кіслае м.

3. Белаваты сок некаторых раслін.

Міндальнае м.

|| ласк. малачко́, -а́, н.

|| прым. мало́чны, -ая, -ае.

Малочная прамысловасць.

М. статак.

М. суп.

малакро́ўе, -я, н.

Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці чырвоных крывяных цельцаў, гемаглабіну ў крыві.

Хварэць на м.